Следчы камітэт сёлета распачаў 2500 карупцыйных спраў

Як інфармуе газета "СБ. Беларусь сегодня", у 2014 годзе следчымі ўжо разгледжаныя больш за 3 тысячы заяваў аб эканамічных і карупцыйных злачынствах. У выніку было распачата 2500 крымінальных спраў.

БЕЛТА дадае, што каля 1500 спраў накіравана на разгляд у суд. Па выніках расследавання ўстаноўленыя матэрыяльныя страты на суму каля 135 млрд рублёў. Усе гэтыя страты кампенсаваныя дзяржаве.

Цяпер у вытворчасці знаходзяцца адразу некалькі рэзанансных крымінальных спраў аб карупцыйных злачынствах у органах дзяржаўнай улады. Ужо завяршаецца расследаванне справы рэктара Інстытута культуры.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі ў 10 разоў павялічацца штрафы за карупцыйныя злачынствы.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі