Следчы камітэт выдаў пастанову на затрыманне сенатара Ганны Шарэйка

Следчыя атрымалі доказы датычнасці кіраўніка гэтага прадпрыемства да здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) КК, паведамляе БелТА. У сувязі з тым, што дадзеная службовая асоба з'яўляецца членам Савета Рэспублікі і карыстаецца дэпутацкай недатыкальнасцю, матэрыялы, якія даказваюць дачыненне Шарэйкі да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, былі прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку на пазачарговую сесію Савета Рэспублікі.

У адпаведнасці з артыкулам 47 закона Беларусі "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь", атрыманая згода на ажыццяўленне крымінальнага пераследу ў дачыненні да члена Савета Рэспублікі. Следчы камітэт вынес пастанову аб затрыманні Ганны Шарэйкі.

 Ганна Шарэйка — генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”. Нарадзілася 15 студзеня 1960 г у вёсцы Антаполле Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны лекар; Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі, навуковая заатэхнія. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Абіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём "За працоўныя заслугі", юбілейнымі медалямі “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.”, “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Пераможца рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года — 2008” у намінацыі “За высокі прафесіяналізм”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі