Эксклюзіўныя фота з "Арэна Сіці", дзе абрынулася столь і працуюць следчыя
Еўрарадыё прапануе фотарэпартаж з мінскага гандлёвага цэнтра "Арэна Сіці", дзе ўдзень 12 лістапада на плошчы 150 квадратных метраў абрынулася падвесная столь. Пацярпела 24-гадовая прадавец кветкавай крамы, яе шпіталізавалі ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Пагрозы для жыцця дзяўчыны няма. Тэлеканал СТБ паведаміў, што яе пасля абследавання ўжо выпісалі "пад распіску".
У другой палове дня на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Ужо агучаная верагодная прычына абвалу столі.