Відавочцы абвалу столі ў "Арэна-Сіці": "Паўхвіліны яно сыпалася. Віск, дым"

Фота: МНС
Фота: МНС

Відавочцы абвалу падвясной столі ў гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" ў Мінску распавядаюць Еўрарадыё, што трэск пліткі быў чуваць не менш за паўхвіліны.

— [Спачатку мы пачулі] крыкі, дзеці пачалі крычаць. Падумалі, што ў дзіцячым пакоі, пабеглі, убачылі клуб дыму...

— Трэск пліткі нейкі. Ведаеце, калі плітку труць, і яно ўсё сыплецца. Паўхвіліны, 40 секунд — яно ўсё сыпалася і сыпалася. Віск, дым... І мы туды пабеглі.

Очевидцы обрушения потолка в “Арена-Сити": “Полминуты оно сыпалось. Визг, дым…”
Фота: Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

МНС паведамляе, што абвал падвясной столі адбыўся на плошчы 150 квадратных метраў. Пацярпела адна дзяўчына, прадавачка кветак 1994 года нараджэння.

Яе шпіталізавалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пацярпелай чэрапна-мазгавая траўма, шок і ўдар жывата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі