СМІ: прэзідэнт Францыі год таму змяніў адценне дзяржаўнага сцяга

Эмануэль Макрон на фоне дзяржаўнага сцяга Францыі / AFP​
Эмануэль Макрон на фоне дзяржаўнага сцяга Францыі / AFP​

Згодна з рашэннем прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона сіні колер на дзяржаўным сцягу Францыі набыў больш цёмнае адценне, паведамляе тэлеканал Europe 1.

Колер быў зменены па палітычных прычынах — цёмна-сіняе адценне было на сцягу 1793 года, сімвале Французскай рэвалюцыі. Прэзідэнт вырашыў "уз'яднацца" з сімвалам рэвалюцыі, паведамляе тэлеканал. Акрамя таго, рашэнне Макрона было абумоўлена эстэтычнымі прычынамі, дадае Europe 1 — "гэты сіні больш элегантны".

Як высветліў тэлеканал, рашэнне змяніць сіні колер дзярж сцяга прэзідэнт прыняў яшчэ 13 ліпеня 2020 года на патрабаванне "малавядомага шырокай публіцы" дырэктара па аператыўных пытаннях Елісейскага палаца Арно Жаланса. Рашэнне кіраўніка дзяржавы абярнулася бурнымі дэбатамі ў яго адміністрацыі, але прэзідэнт абараніў яго. З таго часу новае адценне выкарыстоўваецца на дзярж сцягах Францыі, якія ўстаноўлены на будынках Елісейскага палаца, Нацыянальнай Асамблеі і на плошчы Баво.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі