СМІ: у Беларусі абменны курс рубля аслабяць на 10%. Дэвальвацыя?
Нацыянальны банк рыхтуе афіцыйны каментар.
Абменны курс рубля ў Беларусі збіраюцца аслабіць прыблізна на 10%. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на некалькі інфармаваных крыніц. Сцвярджаецца, што банкам рэкамендавана не падмацоўваць доларавай ліквіднасцю пункты абмену валют, а "прадаваць толькі тое, што здае насельніцтва".
Акрамя таго, могуць увесці абмежаванні на выдачу рублёвых крэдытаў. Крыніцы tut.by сцвярджаюць, што "гэта адзіна магчымы варыянт з найменшымі стратамі выйсці з няпростай сітуацыі, якая склалася на валютным рынку пасля двухразовай дэвальвацыі расійскага рубля".
У Нацбанку цяпер рыхтуецца афіцыйны каментар.
Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыі ў Беларусі не будзе.
Фота — Fotolia