СМІ: У Данецк прарваліся ўзброеныя баевікі
Сілы "Данецкай народнай рэспублікі" атрымалі вялікае падмацаванне.
Пра гэта заявіў адзін з кіраўнікоў гэтай структуры, якую Кіеў прызнаў тэрарыстычнай. Як адзначае РІА "Новости", гэтыя людзі добра ўзброеныя. Цяпер "апалчэнцы" занялі кругавую абарону.
Магчыма, гаворка ідзе пра баевікоў з Луганшчыны, якія абяцалі прыйсці на дапамогу Данецку, які знаходзіцца ў аблозе ўкраінскіх сілавікоў. Таксама верагодна, што гэта група, якая прарвалася ўначы праз расійска-ўкраінскую мяжу. Праўда, ФСБ Расіі адмаўляе, што такі прарыў меў месца, але ўкраінскія памежнікі дэманстравалі свае трафеі, здабытыя ў баю.
Нагадаем, украінскія сілавікі ў панядзелак узялі пад кантроль аэрапорт Данецка. Рыхтуецца "зачыстка" ад баевікоў усяго горада. У баях 26 траўня "ДНР" страціла, па розных звестках, ад 40 да 200 байцоў. Украінскі бок выставіў баевікам у Данецку ўльтыматум: скласці зброю, альбо яны будуць знішчаныя. Аперацыю мусяць правесці ўкраінскія спецпадраздзяленні.
Фота — ria.ru