СМІ: З Канады вышлюць 9 расійскіх вайскоўцаў
Канадскія ўлады далі ім 24 гадзіны, каб пакінуць канадскую тэрыторыю.
Як паведамляе "Росбалт", восем расійскіх вайскоўцаў навучаліся ў канадскіх ВНУ, між іншым, вучылі мову, яшчэ адзін выкладаў рускую мову мясцовым вайскоўцам. Прычынай такога кроку ўладаў Канады называюць сітуацыю ва Украіне, дзе расійскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль Крым.
Фота — Reuters