СМІ: Забіты лідар "Ісламскай дзяржавы"

СМІ: Забіты лідар "Ісламскай дзяржавы"

14 чэрвеня стала вядома, што ў Сірыі забіты лідар тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы" Абу Бакр аль-Багдадзі. Пра гэта паведамляе брытанская газета "Mirror" са спасылкай на шэраг крыніц. Паводле звестак выдання, тэрарыст нумар адзін быў знішчаны ў выніку авіяўдару заходняй кааліцыі па сірыйскім горадзе Рака чатыры дні таму.

Іншая крыніца паведамляе, што аль-Багдадзі загінуў у Масуле. Тэрарыст атрымаў цяжкія раненні ў выніку атакі. Пентагон гібель лідара "Ісламскай дзяржавы" пакуль не пацвярджае. На дадзены момант ваеннае ведамства ЗША не мае дастатковых доказаў смерці тэрарыста нумар адзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі