СМІ: Затрыманыя ў Расіі "тэрарысты" апынуліся ўкраінскімі "гастарбайтарамі"

Аднак ні імёнаў дэпартаваных, ні куды менавіта выправадзілі украінцаў не паведамляецца. Нагадаем, што напярэдадні ФСБ паведаміла, быццам затрымала 25 украінцаў, якіх падазраюць у шпіянажы і падрыхтоўцы правакацый на тэрыторыі Расіі.



ТСН.ua адшукала сваякоў і сяброў Арцёма Гардзіенкі, Віталя Крывашэева і Кірыла Піліпенкі. Менавіта іх паказалі па расійскім тэлебачанні. Там мужчыны казалі, што фатаграфавалі рух вайсковай тэхнікі Расіі ўздоўж мяжы з Украінай.



У сваякоў гэтых людзей ёсць іншая версія: мужчыны з'ехалі ў Расію на заробкі. Апошні раз яны выходзілі на сувязь яшчэ 14 сакавіка, адзначае УНІАН. Паводле некаторых звестак, іх пратрымалі два тыдні ў СІЗА ў горадзе Эліста ў Калмыкіі, а потым адпусцілі. Зрэшты, іх месцазнаходжанне блізкім невядомае дагэтуль.



Служба бяспекі Украіны назвала абвінавачванні расіян трызненнем. МЗС Украіны сцвярджае, што нягледзячы на запыт з Кіева ніякай афіцыйнай інфармацыі Масква не дае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі