СНД самаўхілілася нават ад абмеркавання сітуацыі ў Крыме
Так МЗС Украіны ацаніла адмову ад правядзення пазачарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц СНД.
У аўторак у выканкаме СНД адбылося ініцыяванае Украінай пазачарговае пасяджэнне Савета пастаянных ўпаўнаважаных прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД пры статутных і іншых органах садружнасці. Пра гэта распавёў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс, паведамляе interfax.by.
Па яго словах, у пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўніцтва выканкама СНД і прадстаўнікі ўсіх дзяржаў-удзельніцаў арганізацыі, акрамя Туркменістана і Узбекістана. Пастаянныя прадстаўнікі большасці дзяржаў-удзельніцаў СНД абвясцілі пазіцыі сваіх дзяржаў. Яны выказалі меркаванне, што правядзенне пазачарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў у Кіеве 12 сакавіка не з'яўляецца магчымым у сувязі з неабходнасцю дапрацаваць пытанне наконт сітуацыі ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.
Пастаянны прадстаўнік Украіны, які старшыняваў на гэтым пасяджэнні, зрабіў асобную заяву. Ён адзначыў, што адмова ад правядзення пазачарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД сведчыць аб фактычным самаўхіленне СНД ад вырашэння і нават абмеркавання сітуацыі ва Украіне, і ў прыватнасці ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.
Перабійніс заявіў, што штучнае зацягванне правядзення такога пасяджэння толькі спараджае атмасферу ўзаемнага недаверу і тым самым зніжае аўтарытэт СНД.
Фота — vestikavkaza.ru