Сотні пасажыраў ляцелі з Індыі ў ЗША, а апынуліся ў расійскім Магадане

З Дэлі ў Магадан / Скрыншот з відэа
З Дэлі ў Магадан / Скрыншот з відэа

Сотні пасажыраў ляцелі з Індыі ў ЗША (з Дэлі ў Сан-Францыска), а апынуліся ў расійскім Магадане. Самалёт авіякампаніі Air India там вымушана прызямліўся 6 чэрвеня праз няспраўнасць рухавіка.

Урад Магаданскай вобласці паведамляе, што на борце знаходзіліся 232 пасажыры і 11 членаў экіпажу. Губернатар рэгіёна Сяргей Носаў шчыра кажа, што замежнікі моцна ўражаныя ад пабачанага ў Магадане. Спачатку самалёт пры аварыйным прызямленні трапіў у яму на ўзлётна-пасадачнай паласе, пасля пасажыры пабачылі будынак мясцовага аэравакзала і даведаліся, што дастатковай колькасці гасцініц няма. У выніку для дзяцей знайшлі месца ў гасцініцы, а большасць адпачывала на падлозе ў будынку школы. За імі прыглядвалі памежнікі.

Замежнікам яшчэ пашанцавала, бо яны ж не маюць расійскіх віз і іх маглі пакінуць у самалёце. Да таго ж аэрапорт у Магадане не міжнародны і там няма сістэмы памежнага кантролю. А яшчэ высветлілася, што большасць пасажыраў вегетарыянцы, і ўзніклі праблемы з іх харчаваннем. Таксама мясцовыя кухары замежнымі мовамі не валодаюць. А пасажыры не маглі скарыстацца сваімі крэдытнымі карткамі з-за санкцый.

Раніцай 8 чэрвеня пасажыраў рэйса забярэ іншы самалёт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі