Спартака Мірановіча пакінулі галоўным трэнерам зборнай па гандболе

Выканкам Беларускай федэрацыі гандболу зацвердзіў трэнерскі штаб, які будзе рыхтаваць мужчынскую зборную да травеньскіх матчаў плэй-офф чэмпіянату свету супраць расіянаў. Галоўным трэнерам каманды застаўся Спартак Мірановіч. Яго асістэнтамі зацверджаныя Георгій Свірыдэнка, Андрэй Барбашынскі і Ігар Папруга.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні БФГ Міхаіл Маеўскі.

“Я не хачу ніяк гэта каментаваць. Магу толькі сказаць, што Спартак Пятровіч прызначаны галоўным трэнерам. Усе задачы, якія ставіліся перад ім, ён вырашыў. Мы патрапілі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. Цяпер мы паставілі задачу перайграць расіянаў у плэй-офф чэмпіянату свету”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі