Спартсмен памёр праз два дні пасля ўдару мячом у галаву
Аўстралійцу Філіпу Х'юзу было 25 гадоў.
У бальніцы Сіднэя памёр гулец зборнай Аўстраліі па крыкеце 25-гадовы Філіп Х'юз. Два дні таму падчас матча мяч патрапіў яму ў галаву. Спартсмена шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай. Машына рэанімацыі прыехала праз 23 хвіліны пасля інцыдэнту, што выклікала сур'ёзную крытыку ў адрас экстраных службаў, інфармуе ВВС.
Лекар зборнай Аўстраліі Пітэр Брукнер паведаміў, што Філіп Х'юз не прыходзіў у прытомнасць з таго часу, як атрымаў траўму.
Фота — picturesnew.com