Спартыўная федэрацыя Нігерыі памылкова атрымала $134 тысячы і не хоча іх вяртаць

Спартыўная федэрацыя Нігерыі памылкова атрымала $134 тысячы і не хоча іх вяртаць

Федэрацыя лёгкай атлетыкі Нігерыі памылкова атрымала ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый 134 тысячы долараў і ўжо два гады не пагаджаецца іх вярнуць. У траўні 2017-га з Манака пералічылі грант для нігерыйцаў, але замест 16 тысяч долараў на рахунку апынулася 150 тысяч. Перамовы не даюць вынікаў. У чэрвені 2018-га Міністэрства спорту Нігерыі, нібыта, паабяцала вярнуць 50% сумы, але слова не стрымала. Тэлефонныя перамовы былі безвыніковыя, інфармуе "Прессбол".

У Манака доўга чакалі. І вось нядаўна стала вядома, што Федэрацыі лёгкай атлетыкі Нігерыі пагражае дыскваліфікацыя, калі на працягу двух тыдняў не будуць пералічаныя 134 тысячы долараў. Нігерыйцы пакуль думаюць — ім вельмі не хочацца развітвацца з вялікай сумай. Тым больш, яны маглі яе ўжо патраціць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі