Спецдакладчык ПАСЕ не прыедзе на акцыю ў Мінск, але будзе за ёй сачыць
Спецдакладчык па Беларусі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні не прыедзе ў Мінск на акцыю пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, якая мусіць адбыцца 18 лютага. Нагадаем, такое запрашэнне ён атрымаў за подпісам выканаўцы абавязкаў
старшыні Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі
Аляксандра Макаева. Вось што распавёў Еўрарадыё пра змест ліста спадара
Рыгоні Макаеў:
“Ён піша, што не зможа прыехаць. Пазнавата паведамілі – толькі за 10 дзён – у яго там занятасць у Італіі. Але ён будзе пільна сачыць за падзеямі мітынгу прадпрымальнікаў і будзе рады кантактам з прадстаўнікамі прадпрымальніцкага руху”.
Аднак прадпрымальнікі не засмучаныя, што мітынгаваць давядзецца без прысутнасці Андрэа Рыгоні. Яны задаволеныя ўжо самім фактам наладжвання з ім кантакту, кажа Аляксандр Макаеў.