Справа настаўніцы Ільініч працягнецца 10 сакавіка

Наталля спрабуе праз суд вярнуць сабе працу ў школе. Нагадаем, настаўніцу звольнілі з працы пасля таго, як 5 студзеня супрацоўнікі КДБ і МУС правялі ў яе хаце ператрус па справе аб "масавых беспарадках".

Як паведаміла БелаПАН Ільініч, сёння пасяджэнне доўжылася з 10 да 19 гадзіны, суддзя заслухала пазіцыі бакоў і паказанні сведак, даследавала дакументы, паданыя пазоўнікам і адказчыкам. Заўтра пасля выступу пракурора і спрэчак суддзя вынесе рашэнне.

"Увесь ход разгляду справы сведчыць на маю карысць. Спадзяюся, суд адновіць мяне на працы", — сказала Ільініч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі