Спынена крымінальная справа супраць БХК

Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў заяву Міністэрства юстыцыі аб адмове ад прэтэнзіяў да Беларускага Хельсінскага камітэта і закрыў справу аб прыпыненні дзейнасці гэтай праваабарончай арганізацыі.
“Нарэшце прынятае справядлівае рашэнне. Мяркую, яно тычыцца не толькі нашай арганізацыі. Гэта і сведчанне агульнага вяртання сітуацыі ў краіне на прававыя рэйкі”, - пракаментаваў рашэнне Вярхоўнага суда выканаўца абавязкаў старшыні БХК Алег Гулак.

Пазалетась Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай прыпыніць дзейнасць БХК нібыта за парушэнні падатковага заканадаўства. Сёння стала вядома, што ад гэтых прэтэнзій чыноўнікі адмовіліся самі.

“Зараз мы паспрабуем аднавіць наш грашовы рахунак, каб далей дзейнічаць паўнавартасна”, - паведаміў пра планы арганізацыі Алег Гулак.

Нагадаем, чатыры гады таму БХК абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў з тэхнічнай дапамогі ТАСІС, якую ЕС прызначае, сярод іншага, на праваабарончыя праграмы. У выніку грашовы рахунак арганізацыі замарозілі, супраць старшыні БХК і галоўнага бухгалтара завялі крымінальную справу, а ЕС спыніў фінансаванне праграмаў.

Кіраўніцтва ЕС і праваабарончыя арганізацыі свету запатрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць пераслед Беларускага Хельсінскага камітэту.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі