Стала вядомая прычына ператрусаў у "Белагра"

Кірыл Малянтовіч / t.me/viasna96
Кірыл Малянтовіч / t.me/viasna96

Прычына ператрусу ў кампаніі "Белагра" ў тым, што ў 2020 годзе яе супрацоўнікі падтрымалі пратэст.

Пра гэта ў "пакаяльным відэа" паведаміў затрыманы сёння супрацоўнік кампаніі Кірыл Малянтовіч, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Таксама Малянтовіч "прызнаецца", што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і пакідаў у іх абразлівыя каментары.

Як паведамляла Еўрарадыё, пра ператрус у "Белагра" стала вядома сёння ўдзень. Праводзілі яго аператыўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы САХРа і АМАПа. Фармальнай прычынай ператрусу супрацоўнікам назвалі "нявыплату падаткаў".

Дарэчы, прэс-сакратаром у "Белагра" працаваў Дзмітрый Семчанка — журналіст і былы кіраўнік "прэзідэнцкага пула", які звольніўся з дзяржаўнай тэлевізіі ў 2020 годзе. У сярэдзіне верасня яго зноў затрымалі разам з жонкай і асудзілі на 15 сутак. Юлію Семчанка аштрафавалі на 960 рублёў за рэпосты "экстрэмісцкіх" каналаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі