Сталінскія рэпрэсіі ў Мінску: 19 месцаў. Карта

Сталінскія рэпрэсіі ў Мінску: 19 месцаў. Карта

У 2017 годзе беларускі КДБ прызнаў, што расстрэлы ў Курапатах — справа рук НКУС. Міністэрства культуры абвясціла, што ва ўрочышчы будзе пастаўлены памятны знак. Праўда, слоў "сталінскія рэпрэсіі" вы ў гэтай аб'яве не знойдзеце: мемарыял будзе "адлюстроўваць ідэю ўшанавання памяці ўсіх бязвінных ахвяраў XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі".

Аднак, Курапаты — гэта толькі адно з амаль двух дзясяткаў месцаў у Мінску, звязаных са сталінскімі рэпрэсіямі. Дзесьці людзей расстрэльвалі, дзесьці толькі хавалі. Карту рэпрэсій склаў гісторык Ігар Кузняцоў.

Сталінскія рэпрэсіі ў Мінску: 19 месцаў. Карта
Ігар Кузняцоў і яго карта. Фота: Еўрарадыё

Строга кажучы, усе кропкі, акрамя Курапатаў, меркаваныя. Эксгумацыі там не праводзіліся, а дакументальныя пацверджанні схаваныя ў архівах.

Лёс гэтых месцаў вельмі розны: недзе, як у Лошыцы і ў Парку Чалюскінцаў, цяпер стаяць памятныя знакі. А недзе, як у Благаўшчыне, над косткамі ахвяраў НКУС насыпаны гіганцкі курган смеццевай звалкі.

Да сённяшняга дня карта існавала толькі на паперы. Еўрарадыё перакладае яе ў лічбавы фармат:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі