Старшыні Меджлісу Рэфату Чубараву забаранілі ўезд у Крым
Лідар крымскіх татар даведаўся пра гэта, калі вяртаўся з выязнога паседжання ў Генічаску Херсонскай вобласці.
Як паведамляе карэспандэнт Крым.Рэаліі, пракурор Крыму Наталля Паклонская зачытала Чубараву пастанову ад забароне на ўезд. У сваю чаргу, кіраўнік Меджлісу традыцыйна патрабаваў агучыць пастанову на дзяржаўнай крымскататарскай мове. Паклонская адмовілася
Карэспандэнт выдання налічыў у пункце пропуску “Чангар”, дзе затрымалі Чубарава, 6 аўтобусаў і 5 аўтазакаў. Таксама было шмат АМАПу і вайскоўцаў. Усіх іншых сябраў Меджлісу прапусцілі ў Крым.
Паводле інфармацыі праўладнага агенцтва “Крымінформ”, Расія забараніла Чубараву ўезд на сваю тэрыторыю тэрмінам на 5 гадоў.