Студэнт сарваў з крамы сцяг — яго пакаралі 2 гадамі "хіміі"
Мікіта Маляр / старонка хлопца "УКантакце"
Два гады "хіміі" даў суд Бабруйска 20-гадоваму студэнту БНТУ Мікіту Маляру, які восенню сарваў чырвона-зялёны сцяг з крамы.
Як піша "Вясна", хлопец сваю віну па прад'яўленым абвінавачванні прызнаў часткова. Ён паведаміў суду, што не меў намеру апаганіць дзяржаўны сімвал. Але суддзя Антон Дудаль вырашыў пакараць студэнта рэальным тэрмінам.
Адрас для лістоў: ПУАТ-6, 225886, Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Лушчыкі, вул. Лясная, д. 14.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.