Студэнта затрымалі за тое, што брахаў на паліцэйскага сабаку
Інцыдэнт з футбалістам каманды Універсітэта Флорыды Антонія Морысанам адбыўся зранку ў нядзелю, 21 ліпеня.
Як паведамляе ВВС, паліцыянт са службовым сабакам аглядаў аўтамабіль, калі 19-гадовы Морысан стаў брахаць на жывёлу.
Па законах штата Флорыда, чаплянне да паліцэйскага сабакі "пры выкананні службовых абавязкаў" і іншыя дзеянні, што адцягваюць яго ад працы, расцэньваюцца як злачынства.
Сам Морысан сцвярджае, што сабака пачаў брахаць на яго першым.
Трэнер універсітэцкай зборнай заявіў, што адхіліць футбаліста ад спаборніцтваў сама меней на дзве гульні. Дарэчы, гэта ўжо другое затрыманне Морысана за апошнія пяць тыдняў. У чэрвені яго арыштавалі за ўжыванне фізічнай сілы.
Фота — echoru.com