Стывен Фрай: падтрымліваю мірны пратэст у Беларусі супраць дыктатуры
Брытанскі акцёр, пісьменнік, драматург Стывен Фрай заклікаў урад сваёй краіны ўвесці санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія фальсіфікавалі выбары, сілавікоў, якія ўжывалі гвалт да людзей. Як гэта ўжо зрабіў ЕС. Фрай падтрымлівае мірны пратэст у Беларусі.
"Я падтрымліваю супрацоўнікаў нацыянальнага тэатра, якія паднялі сцяг беларускай свабоды над сваім будынкам, — кажа Стывен Фрай у відэазвароце. — Я разам з Беларускім Свабодным тэатрам і іх мірным пратэстам супраць дыктатуры".
Breaking into my twitter holiday for an important reason.... #standwithbelarus pic.twitter.com/bJNdiZfeHh
— Stephen Fry (@stephenfry) August 20, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.