Суд над палітвязнем Віталём Брагінцам пачнецца 16 студзеня

Віталь Брагінец / facebook.com/vitaly.braginiec
Віталь Брагінец / facebook.com/vitaly.braginiec

Суд над палітвязнем Віталём Брагінцам пачнецца 16 студзеня ў Мінгарсудзе (суддзя — Алена Ананіч). Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта — "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел ў ім" і "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", піша @viasna96.

Адваката Брагінца затрымалі 23 траўня 2022-га. Спачатку яго двойчы запар арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйных справах (за "непадпарадкаванне" міліцыянерам). Пасля ўзнікла крымінальная справа. Праваабаронцы прызналі Віталя Брагінца палітзняволеным.

Брагінец — юрыст з 25-гадовым стажам. З 1996 па 2010 год узначальваў уласную кампанію "Брагінец і партнёры". Апошнім часам працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна.

У жніўні стала вядома, што Віталя Брагінца пазбавілі ліцэнзіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі