Затрыманы адвакат Віталь Брагінец
Затрыманы адвакат Віталь Брагінец. Па інфармацыі Еўрарадыё, гэта адбылося яшчэ ўчора раніцай. Затрыманне пацвердзілі калегі адваката. З чым яно звязанае, пакуль невядома.
Брагінец — юрыст з 25-гадовым стажам. З 1996 па 2010 год узначальваў уласную кампанію "Брагінец і партнёры". Апошнім часам працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна.
Днямі стала вядома пра затрыманне мінскага адваката Аляксандра Данілевіча. Ён апынуўся ў СІЗА КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.