Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі статуэткі да Прэміі Любові
Без аніякіх ордэраў чацвёра супрацоўнікаў міліцыі і КДБ пачалі абшукваць кватэру студэнта-скульптара. Сканфіскавалі 8 статуэтак, не склаўшы пратакол.
Сёння а 14 гадзіне дня 4-ра супрацоўнікаў міліцыі і КДБ наведалі студэнта мастацкай вучэльні-"глебаўкі" Святаслава (прозвішча хлапец прасіў не называць). Юнак адчыніў дзверы кватэры, калі чэкісты паказалі яму свае пасведчанні.
Без аніякіх ордэраў "камітэтчыкі" пачалі абшукваць кватэру студэнта-скульптара. Знайшоўшы 8 статуэтак для пераможцаў маладафронтаўскай прэміі "Люблю Беларусь", супрацоўнікі КДБ канфіскавалі іх, не склаўшы адпаведны пратакол.
На пратэст хлопца супрацоўнікі міліцыі і КДБ не звярнулі нават увагі і проста сыйшлі з кватэры, паведамляе прэс-служба Маладога фронту.