Сурок Філ прадказаў сёлета доўгую зіму

Сурок Філ прадказаў сёлета доўгую зіму

Вясна адкладаецца на шэсць тыдняў: сурок Філ з Пенсільваніі ўбачыў свой цень, паведамляе Бі-Бі-Сі

Традыцыйна Дзень сурка адзначаецца 2 лютага ў пенсільванскім горадзе Панксатоні. У гэты дзень у горадзе збіраюцца людзі, якія чакаюць, калі грызун выйдзе з нары і пашукае свой цень. Свята прывезлі ў ЗША нямецкія пасяленцы ў ХІХ стагоддзі. На нацыянальным узроўні ўпершыню яго сталі адзначаць толькі ў 1887 годзе. 

Міжнародную вядомасць свята набыло 25 гадоў таму, калі выйшаў фільм "Дзень сурка". Пасля яго выхаду ў Панксатоні сталі з'язджацца турысты з усяго свету.

Дарэчы, сіноптыкі раяць не давяраць прадказанням Філа. Па звестках Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША, з 1887 года яны апраўдваліся толькі ў 39% выпадкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі