Сустрэча з журналістамі абышлася Бакіеву амаль у 1,5 мільёна (фота+відэа)
Курманбек Бакіеў распавёў, хто аплачвае яго рахункі ў Беларусі, чаму не “паспеў” вывезці 200 мільёнаў долараў з Бішкека, і прызнаўся, што цяпер вывучае беларускае заканадаўства і прыглядаецца да таго, як у нас працуюць сістэмы кіравання. Трэцюю прэс-канферэнцыю за два з паловай месяцы знаходжання ў Беларусі Курманбек Бакіеў сабраў для таго, каб адвесці ад сябе падазрэнні па растраце расійскага крэдыту ў 286 мільёнаў 300 тысяч долараў. У гэтым былога прэзідэнта абвінавачвае Часовы ўрад Кыргызстана. Паводле словаў Бакіева, яму даслалі дакумент, дзе распісана, як былі патрачаныя гэтыя грошы.
Курманбек Бакіеў: “У самым пачатку гэтага дакумента тлумачыцца, што з самага пачатку дзейнасці “Фонду развіцця КР” (туды былі пералічаныя расійскія грошы — ЕРБ), за такі кароткі прамежак часу, чысты прыбытак склаў 2,3 мільёна долараў і 2,2 мільёна сомаў — нацыянальнай валюты. Такім чынам, выкарыстанне расійскага крэдыту пачало прыносіць карысць Кыргызстану, і яго пачалі вяртаць згодна з умовамі пагаднення”.
Але беларускіх журналістаў больш цікавіў не лёс расійскага крэдыту, а тое, на якія сродкі Бакіеў ужо трэці месяц жыве ў Беларусі.
Курманбек Бакіеў: “Я з першых дзён сказаў Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, што я абузай вам не буду! Пражыванне, харчаванне — усё мы плацім самі. З бюджэту Беларусі альбо з мінскага бюджэту ніводнага рубля не ідзе. Пры жаданні можна праверыць. Калі ласка, мы прад’явім аплачаныя рахункі”.
І дадаў, што нават залу ў гатэлі “Вікторыя” для сённяшняй сустрэчы з журналістамі ён аплачвае сам. Абышлося гэта Бакіеву ў 1 мільён 409 тысяч 930 рублёў. Праўда, кажа, 200 мільёнаў долараў, якія ён нібыта вывез з радзімы, ніякага дачынення да яго дабрабыту не маюць.
Курманбек Бакіеў: “Ідзе напад на Белы дом, страляюць з аўтаматаў, з кулямётаў, з БТРа страляюць! Вы што думаеце — я ў той момант думаў, адкуль грошы вывезці?! Такі хаос, гінуць людзі. І казаць пра тое, што 200 мільёнаў вывез — гэта казкі нейкія”.
Таму, адзначае, калі Лукашэнка казаў, што пазычыў у сваіх сяброў 200 мільёнаў долараў, каб заплаціць “Газпраму” за газ, то размова ішла не пра яго.
Курманбек Бакіеў: “Аляксандр Рыгоравіч да мяне з такой просьбай не звяртаўся, не прасіў у мяне дапамогі пагасіць запазычанасць за расійскі газ. Я думаю, што такой просьбы нават не будзе, напэўна”.
Што ж тычыцца пытання, адкуль у яго грошы, каб аплачваць сваё знаходжанне ў Беларусі, то Бакіеў на яго нават крыху пакрыўдзіўся.
Курманбек Бакіеў: “Напэўна, у чалавека, які столькі гадоў працаваў кіраўніком, у яго ёсць невялікія нейкія зберажэнні і ён можа дазволіць сабе не толькі прэс-канферэнцыю правесці, але і на гарбату запрасіць”.
Што тычыцца лёсу сваіх братоў, то, па словах Бакіева, ён ведае толькі тое, што яны знаходзяцца за межамі Кыргызстана. Ніякіх кантактаў з імі не мае. А вось з сынам Максімам, якога днямі затрымала паліцыя Вялікабрытаніі, кажа, стэлефаноўваўся два дні таму. Згодна з ягонымі словамі, сын адчувае сябе нармальна і чакае адказу ўладаў на сваю просьбу даць яму прытулак у гэтай краіне.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, Бакіеў не выключыў таго, што пачне ў Беларусі займацца прыватным бізнесам.
Курманбек Бакіеў: “Я сваёй душой, сваім менталітэтам бліжэй да сферы вытворчасці. Магчыма, будзе ў мяне з часам і прыватнае прадпрымальніцтва нейкае”.
Ён прызнаўся, што цяпер вывучае беларускае заканадаўства і прыглядаецца да таго, як у нас працуюць сістэмы кіравання і вытворчасць. Але, кажа, прасіцца на працу ў Савет міністраў, нейкае міністэрства альбо ўзначальваць пэўную вобласць Беларусі не хоча. Як не хоча і вяртацца ў Кыргызстан. Нават запланаваны Часовым урадам рэферэндум, кажа Бакіеў, яго не хвалюе.
Фота і відэа Змітра Лукашука