Сусветныя СМІ выпадкова “пахавалі” сузаснавальніка дома моды Yves Saint Laurent

Сусветныя СМІ выпадкова “пахавалі” сузаснавальніка дома моды Yves Saint Laurent

Вялікая колькасць сусветных СМІ сёння паведамілі пра смерць аднаго з заснавальнікаў Дома моды і партнёра мадэльера Іва Сэн-ЛаранаП’ера Бержэ.  

Гэтая інфармацыя апынулася памылковай. Першакрыніца, паводле некаторых дадзеных, гэта было амерыканскае агенцтва Bloomberg, паведаміла пра смерць іншага П'ера Бержэ. Ён апынуўся генеральным дырэктарам французскай будаўнічай кампаніі, а не сузаснавальнікам моднага дома.

Спадар Бержэ, які ў 1961 годзе разам з Івам Сэн-Ларанам стварыў Дом модаў Yves Saint Laurent, жывы і здаровы. Сусветныя медыя ўжо прынеслі свае прабачэнні за памылку. Прыносіць свае прабачэнні і рэдакцыя Еўрарадыё.

Руская версія Вікіпедыі таксама памылілася з гэтай нагоды, выставіўшы дату смерці стваральніка Yves Saint Laurent — 23 кастрычніка 2015 года.

Фота: buro247.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі