Сузаснавальнік “Яндэксу” Ілля Сегаловіч памёр у коме
27 ліпеня яго адключылі ад апарату штучнага дыхання, бо “ўсе надзеі скончыліся”.
Пра смерць свайго партнёра па бізнесе і сябра паведаміў генеральны дырэктар расійскай кампаніі “Яндэкс” Аркадзь Волаж. Рашэнне адключыць Сегаловіча ад апарату штучнага дыхання было прынятае ў суботу. Волаж падкрэсліў, што мазгавая актыўнасць яго калегі незваротна спынілася яшчэ ў чацвер і нават штучная кома не магла падтрымліваць яго болей за некалькі дзён.
“Учора [у суботу] ўсе надзеі скончыліся. Нават такое моцнае цела, як было ў Іллі, не вытрывала. З’явіліся несумяшчальныя з жыццём змяненні ў складзе крыві. Трэба было даць яму адысці годна”, — цытуе Волажа ВВС.
Сузаснавальнік расійскага інтэнэт-гіганта “Яндэкс” Ілля Сегаловіч хварэў на рак страўніка, які ў яго знайшлі ў верасні мінулага года. Яму было 48 гадоў.