"Света — прэзідэнт": хто прыйшоў на марш у 50-ы дзень пратэсту ў Мінску
Удзельнікі акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску 27 верасня 2020 года / Еўрарадыё
Нягледзячы на кепскае надвор'е і намаганні сілавікоў не дапусціць нядзельнага маршу салідарнасці, у 50-ы дзень пасля выбараў прэзідэнта Беларусі жыхары краіны таксама выйшлі на вуліцы гарадоў. Сыходзячы яны ж заўсёды крычаць: "Кожны дзень!" і выконваюць сваё абяцанне. Насуперак затрыманням жыхары Мінска сабраліся каля Стэлы і пайшлі гуляць па горадзе — спачатку па праспекце Машэрава, потым — у бок плошчы Бангалор (так як цэнтр перакрыты, а лішні раз сустракацца з людзьмі ў аліўкавым і чорным не вельмі та і хочацца).
На сённяшнім маршы прысутныя выказваюць нязгоду з раптоўнай і сакрэтнай інаўгурацыяй Лукашэнкі і крычаць: "Света — прэзідэнт". Хто прыйшоў на акцыю і з якога раёна — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.