Светлагорскія пенсіянеры рыхтуюць пікет супраць адмены льготаў
Група грамадзян горада Светлагорск Гомельскай вобласці падала заяву ў райвыканкам на правядзенне пікету. Такім чынам яны хочуць выказаць пратэст супраць адмены сацыяльных
гарантый для інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, студэнтаў і дзяцей.
Пікет плануецца правесці 8 ліпеня ў цэнтры горада.
Арганізатары акцыі, а гэта пераважна пенсіянеры, у заяве адзначаюць, што бяруць на сябе адказнасць у забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства.
Прэс-служба “Маладога фронту”