Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Прычынай называецца афрыканская чума свіней, зафіксаваная ў нашай краіне.

Ад пачатку года пагалоўе свіней у калгасах скарацілася на 84 тысячы галоваў.

Ветэрынарная служба пагражае непаслухмяным гаспадарам штрафамі — ад двух да пяці мільёнаў рублёў.

Урад у аўторак ухваліў праект пастановы, якая прадугледжвае дадатковыя меры па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюду афрыканскай чумы свіней.

Жыхары Глыбоччыны вельмі абураныя гэтай сітуацыяй.

Аляксандр Аліхвер будзе патрабаваць належнай кампенсацыі за прымусовае знішчэнне бізнэсу.

Пра гэта сцвярджаюць мясцовыя ўлады.

У Беларусі працягваюць змагацца супраць афрыканскай чумы свіней.

Для больш эфектыўнай барацьбы з афрыканскай чумой свіней.