Ад сёння Расія цалкам забараняе ўвоз свіней і свініны з Беларусі

Як паведамляе interfax.by, адпаведную меру ўвёў Рассельгаснагляд. Пад часовую забарону трапляюць свінні, іх генетычны матэрыял, свінагадоўчая прадукцыя, якая не прайшла тэрмічнай апрацоўкі пры тэмпературы не ніжэй за 72 градусы у тоўшчы прадукта на працягу не менай за 30 хвілін, што гарантуе знішчэнне віруса АЧС.



Акрамя таго, абмяжоўваецца ўвоз кармоў для свіней, калі яны не прайшлі пры вырабе цеплавой апрацоўкі.



Паведамляецца, што гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць або да выкаранення захворвання на тэрыторыі Беларусі, або да зацвярджэння правіл вызначэння заасанитарнага статусу беларускіх свінагадоўчых гаспадарак.



Нагадаем, што раней Расія забараняла толькі пастаўкі з рэгіёнаў, дзе была зафіксаваная афрыканская чума свіней. Усе астатнія суседзі Беларусі цалкам адмовіліся ад паставак нашай свініны.



Фота — doslovno.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі