Жыхары Ляхавіччыны здаюць “укрыванцаў” свіней
Ветэрынарная служба пагражае непаслухмяным гаспадарам штрафамі — ад двух да пяці мільёнаў рублёў.
Як паведамляе газета “Ляхавіцкі веснік”, у раённую ветэрынарную службу паступаюць сігналы ад грамадзян, што яшчэ не ўсе “жыхары ліквідавалі сваё свінапагалоўе”. А гэта з’яўляецца парушэннем рашэння №666 Ляхавіцкага райвыканкама. Згодна з ім тэрыторыя раёна абвешчаная буфернай зонай па прафілактыцы афрыканскай чумы свіней. Вяскоўцы і фермеры павінны былі да 15 жніўня забіць усіх сваіх свіней.
Пасля 28 жніўня адмысловая камісія паедзе па населеных пунктах раёна і будзе выяўляць парушальнікаў ветэрынарнага заканадаўства.