У Мінску распавялі пра "сталую пагрозу" з боку Расіі з-за АЧС

Сярод новаўвядзенняў — пастаўленая задача цалкам забяспечыць свінагадоўчыя комплексы грануляванымі кармамі. Як растлумачыў галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар Юрый Піваварчык, грануляцыя забяспечвае адсутнасць віруса АЧС у кармах.



Паводле слоў Піваварчыка, мерапрыемствы, якія праводзяцца дзяржаўнай ветэрынарнай службай і рэспубліканскім штабам па барацьбе з АЧС, цалкам адпавядаюць сусветнаму досведу. "Пры гэтым улічваюцца асаблівасці нашай краіны, а менавіта тое, што ў Беларусі шмат свінагадоўчых комплексаў і вялікая колькасць дзікоў", — цытуе словы інспектара БЕЛТА.

Навукоўцы прапануюць знішчыць у Беларусі ўсіх дзікоў




Акрамя таго, наладжанае цеснае ўзаемадзеянне з расійскай ветэрынарнай службай. Аднак Юрый Піваварчык прызнае, што ліквідаваць АЧС "будзе няпроста", нягледзячы на тое, што "ўсе неабходныя меры прынятыя, і ўсе мерапрыемствы праводзяцца".



"Калі ў Расіі не будзе праводзіцца такая работа, то мы будзем знаходзіцца пад сталай пагрозай", адзначыў галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар.

Беларусам выплацілі за забітых свіней больш за 21 млрд рублёў
 

Гусі ці авечкі? Хто заменіць беларусам свіней

 

Тэлеканал СТВ абнародаваў мапу свіной чумы ў Беларусі (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі