Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

І гэта пры тым, што менавіта на Гродзеншчыне быў выяўлены першы ачаг афрыканскай чумы свіней.

Адпаведнае рашэнне прыняў Слуцкі райвыканкам.

Гэтыя населеныя пункты знаходзяцца ў пяцікіламетровай зоне ад фермаў, дзе агулам знаходзіцца каля 60 тысяч свіней.

На народны сход да сельсавета ў вёсцы Сялец прыйшлі каля 150 чалавек.

На сваёй старонцы ў інтэрнэце старшыня КХП-БНФ, палітэмігрант выказаўся пра сітуацыю з афрыканскай чумой свіней у Беларусі.

Падляшскі ваявода выдаў распараджэнне пра ўвядзенне абмежаванняў для мясцовых ўладальнікаў свіней.

Яны не разумеюць, чаму дзеля 2 тысяч лядачых калгасных людзям трэба хуценька знішчыць 5 тысяч сваіх.

Самае буйнамаштабнае знішчэнне парсюкоў ў гісторыі Беларусі працягваецца нават там, дзе выпадкі АЧС афіцыйна не зафіксаваныя.

Галоўны ветэрынарны лекар раёна Мікалай Пакумейка выступае за поўнае вынішчэнне гэтых жывёл на падведамаснай яму тэрыторыі.