Зянон Пазняк расказаў пра "апакаліптычнае пакаранне" для Беларусі

Паводле Пазняка, "афрыканская свіная чума... гэта ўжо трэцяе, апакаліптычнае пакаранне, якое пушчана на Беларусь". Першым быў Чарнобыль, а другім — цяперашні рэжым, мяркуе кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ. Ён лічыць, што "ўсё прыйшло з Расіі", а беларусы "відаць, забыліся і запаведзі Божыя, і запаведзь Каліноўскага".



Зянон Пазняк мяркуе, што афрыканская чума свіней была адмыслова завезеная ў Беларусь з Расіі і заклікае правесці "прафесійнае крымінальнае расследаванне гэтага пытання". Палітэмігрант прагназуе, што страты айчыннай свінагадоўлі могуць быць такія вялікія, "што паламаюць жыццё беларусаў".



Таксама Пазняк звяртае ўвагу на "міжнародны аспект эпідэміі". Калі не ўдасці хутка ліквідаваць чуму ў Беларусі, "Беларусь проста адсякуць не толькі ад Еўрасаюза, але і ад усяго свету... краіну перавядуць у стан каранціну".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі