У Слуцку на паўгода ўвялі "каранцін" на прыватную свініну
Адпаведнае рашэнне прыняў Слуцкі райвыканкам.
Як піша газета "Інфа-кур'ер", на Слуцкім рынку прыватнікам на 6 месяцаў забаронена гандляваць свіннямі і прадуктамі са свініны. Па словах начальніка Слуцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Віктара Дубалекі, цяпер мясам на рынку могуць гандляваць толькі дзяржаўныя вытворцы свініны. Лекары кажуць, што дзяржаўныя вытворцы забяспечваюць належны ўзровень санітарнай бяспекі.
Нагадаем, што ў Беларусі афіцыйна зафіксаваныя два ачагі афрыканскай чумы свіней. Для барацьбы з яе распаўсюдам Мінсельгасхарч загадаў знішчыць свіное пагалоўе ў прыватнікаў у радыўсе 5 км вакол свінакомплексаў. У некаторых раёнах мясцовыя ўлады загадваюць знішчыць свіней цалкам.
Фота — kurjer.info