Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Правозілі гэтую кілбасу ў асабістым багажы.

Вынікі расследавання беларускі бок павінен паведаміць Рассельгаснагляду.

Пра гэта заявіў старшыня Дзяржкантролю Леанід Анфімаў.

Гэтак наша паўднёвая суседка спадзяецца засцерагчыся ад распаўсюду афрыканскай чумы свіней.

Раней яна складала 5 км, цяпер — 0,5 км.

Беларускія спецыялісты правялі расследаванне пасля таго, як расіяне выявілі яго ў прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў нашай краіны.

Гэта пяты выпадак за кастрычнік.

Ад 1 лістапада наша дзяржава часова прыпыняе ўвоз свініны з Чарнагорыі і Малдовы.

Так гучыць адна з версіяў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.