Буферную зону вакол свінакомплексаў скарацілі ў 10 разоў
Раней яна складала 5 км, цяпер — 0,5 км.
У Беларусі скарацілі буферную зону вакол свінакомплексаў. Гэта прадугледжвае пастанова Саўміна №1057 ад 10 лістапада 2014 года, якая набыла моц сёння, паведамляе БЕЛТА.
Так, радыўс буфернай зоны вакол свінагадоўчых фермаў і комплексаў да 12 тысяч галоў складзе 0,5 км, для большых — 2 км. Па-за гэтым радыўсам можна трымаць свіней на асабістых падворках, у фермерскіх гаспадарках і індывідуальным прадпрымальнікам.
Раней буферная зона дзейнічала ў радыўсе не менш за 5 км ад свінагадоўчых фермаў і комплексаў. Гэтая мяжы была ўведзеная пасля ўспышкі афрыканскай чумы свіней у 2013 годзе.
Фота — expert.ru