Святлана Ціханоўская расказала, як ставіцца да Уладзіміра Пуціна
Святлана Ціханоўская расказала, чаму памяняла сваё стаўленне да Уладзіміра Пуціна.
"Тое, што Пуцін падтрымаў Лукашэнку і падтрымаў гвалт над беларусамі, сапсавала маё ўражанне пра яго", — заявіла яна ў інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону.
Пры гэтым Ціханоўская разрознівае расіян і іх кіраўніцтва. "Самае відавочнае, што расіяне падтрымліваюць беларусаў. Расія і Крэмль — розныя рэчы", — падкрэслівае яна.
Пасля таго, як Пуцін падтрымаў Лукашэнку, усялякі прарасійскі кандыдат у Беларусі будзе ўспрымацца кепска, кажа Ціханоўская. На яе думку, Крэмль не будзе мець на каго абапірацца ў Беларусі.
Яна дадала, што расіяне ні разу не спрабавалі выйсці на яе каманду. Але сам штаб Ціханоўскай спрабаваў пасылаць мэседж у Маскву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.