Святлана Зелянкоўская пакідае Купалаўскі тэатр
Вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская пакідае Купалаўскі тэатр. Пра сваё рашэнне яна паведаміла ў Фэйсбуку.
У каментары Радыё Свабода Зелянкоўская патлумачыла, што цяпер шмат часу праводзіць ва Украіне разам са сваім мужам, музыкам Сяргеем Міхалком. Паводле існуючага заканадаўства, яна не можа заставацца ў штаце тэатра, калі знаходзіцца за мяжой.
Пры гэтым ва Украіне актрыса шмат здымаецца ў кіно і не хоча з-за тэатра губляць гэтую працу. На сцэне Купалаўскага яна можа з’яўляцца ў разавых спектаклях па працоўнай дамове як запрошаная артыстка.
У тэатры Святлана Зелянкоўскага адпрацавала 20 гадоў і сыграла там 17 яскравых роляў. Масаваму гледачу яна таксама запомнілася сваёй працай у фільме “Анастасія Слуцкая”, дзе выканала галоўную ролю.