Сябры КХП-БНФ падалі заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця на Дзяды

Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынгу ў гонар дня памяці Дзядоў, паведамляе Наша Ніва. Запланавана, што мемарыяльныя мерапрыемствы адбудуцца ў нядзелю 31 кастрычніка.
Збор удзельнікаў шэсця — а 10.30 каля будынка Гадзіннікавага заводу непадалёк ад ст. метро «Парк Чалюскінцаў». Само шэсце пачнецца аб 11.00. Пройдзе яно на такім маршруце: праспект Незалежнасці — вул. К. Каліноўскага — Сядых — Карбышава — Гамарніка — Мірашнічэнкі.

А 14.00 пачнуць мітынг на тэрыторыі Народнага мемарыяла ў Курапатах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі