Сяргей Чалы пра сярэднегадавы курс: Такая дакладнасць выклікае усмешку

Сяргей Чалы пра сярэднегадавы курс: Такая дакладнасць выклікае усмешку

Да 16 лютага ў Палату прадстаўнікоў будзе ўнесены праект праграмы дзейнасці ўрада. Пра гэта 9 лютага на пасяджэнні Прэзідыума Савета міністраў паведаміў кіраўнік урада Андрэй Кабякоў. Распрацоўшчыкам дакумента стала Міністэрства эканомікі. У новым дакуменце прапісаны і новы сярэднегадавы курс долара. Калі раней яго прагназавалі ў межах 18 600 — 18 700 рублёў, то цяпер — 22 719. Эканаміст Сяргей Чалы гаворыць, што такая дакладнасць выклікае ўсмешку:

Чалы: “Усмешку выклікае такая дакладнасць. Адзіная мэта, якая тут можа патлумачыць жаданне дапісаць апошні знак да коскі, гэта жаданне стварыць ілюзію вось такіх дакладных вылічэнняў”.

Разам з тым такую лёгкасць у агучванні новых лічбаў можна патлумачыць тым, што цяпер яны насамрэч не маюць вялікага значэння.

“У сувязі з тым, што ў нас з мінулага года плаваючы курс, ён больш не з’яўляецца кантрольным параметрам. Ён не з’яўляецца мэтавым для асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі, за якую адказвае Нацыянальны банк. Іншымі словамі, гэта параметр, які як будзе, так будзе. Ніхто адказваць за нейкія дасягненні па ім не будзе”, — тлумачыць эканаміст.

У першай палове дня 9 лютага долар чарговы раз абнавіў свой рэкорд і дасягнуў 21 959 рублёў. Еўра паводле афіцыйнага курса Нацбанка каштуе 24 561 рубель. Курсы продажу валюты ў абменніках пераўзышлі 22 і 25 тысяч адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі