Сяргей Міхалок стаў заслужаным артыстам Украіны (відэа)

Сяргей Міхалок стаў заслужаным артыстам Украіны (відэа)

24 жніўня, у Дзень незалежнасці Украіны, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўручыў шэраг дзяржаўных узнагародаў. Сярод іншага ён узнагародзіў спевака Сяргея Міхалка ганаровым званнем заслужанага артыста Украіны. 

Падчас цырымоніі Міхалок быў прадстаўлены як саліст гурта Brutto. На ўзнагароджанне ён выходзіў у чорнай масцы. 

Уручаючы яму пасведчанне, Зяленскі сказаў артысту: "Дзякую табе"

У 2014 годзе песня Міхалка "Воіны Святла" стала неафіцыйным гімнам украінскай Рэвалюцыі Годнасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі