Сёлета Беларусь знізіла пастаўкі харчавання ў Расію

Сёлета Беларусь знізіла пастаўкі харчавання ў Расію

Сёлета Беларусь павялічыла экспарт харчавання на 11% (дзесьці на 185 млн долараў). За першыя дзевяць месяцаў 2017 года было зароблена 1 млрд 800 млн долараў. Пра гэта ў аўторак паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч. Ён падкрэсліў, што ў 2017-м Беларусь знізіла пастаўкі харчавання ў Расію. Раней расійскі рынак займаў 94-96% экспарту айчыннага харчавання, цяпер — 90,2%. Зроблена гэта было ў межах яго дыверсіфікацыі.

”Гэта значыць практычна на тры адсоткі ў нас залежнасць ад расійскага рынку зменшылася, і мы працуем напружана над засваеннем новых рынкаў збыту”, — цытуе словы Марыніча тэлеканал “Беларусь 1”. Сярод новых пакупнікоў беларускага харчавання — Аўстрыя, Фінляндыя, Панама, Егіпет і Манголія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі