Таксоўцам у Мінску сказалі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень "выбараў" — "НН"

Мадэм, ілюстрацыйнае фота

Мадэм, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У дзень "выбараў" 26 студзеня ў Мінску могуць адключаць інтэрнэт. Пра гэта піша "Наша Ніва" са спасылкай на таксоўцаў розных службаў. Іх пра магчымае адключэнне інтэрнэта папярэдзіла адміністрацыя.

Пакуль што складана сказаць, ці ўлады дакладна прынялі такое рашэнне, ці ўсё будзе залежаць ад таго, як пройдзе галасаванне і ці будуць акцыі пратэсту.

На сёлетніх "выбарах" улады цалкам кантралююць увесь працэс. У выбарчай гонцы ўдзельнічаюць толькі тыя, хто не крытыкуе Лукашэнку. Апазіцыйныя партыі і грамадскія арганізацыі юрыдычна ліквідаваныя. Асноўныя палітычныя канкурэнты Лукашэнкі знаходзяцца за кратамі ці за мяжой. Участкаў для галасавання за мяжой не будзе, а ў самой Беларусі працягваюцца жорсткія масавыя рэпрэсіі.

Як казаў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі