Людзей з "прафілактычнага ўліку" выклікаюць у міліцыю на дзень "выбараў"

Выбарчыя скрыні

Выбарчыя скрыні

Людзей, якія адбылі палітычнае пакаранне і былі пастаўленыя на "прафілактычны ўлік", выклікаюць у міліцыю на дзень "выбараў", 26 студзеня. Звесткі пра гэта атрымалі праваабаронцы з "Гомельскай Вясны".

6 студзеня такіх апанентаў улады выклікалі на гутарку ў адно з раённых аддзяленняў міліцыі (дзеля бяспекі праваабаронцы не называюць канкрэтнае РАУС, дзе гэты факт адбыўся). Супрацоўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі некалькі гадзін расказваў пра шчаслівае жыццё ў Беларусі і перасцерагаў ад учынкаў, якія могуць не спадабацца ўладзе. Наступную гутарку ён прызначыў на 26 студзеня.

Некаторыя з прысутных сказалі, што ў гэты дзень адбудуцца "выбары", на якія трэба схадзіць прагаласаваць. У адказ пачылі наступнае: "Ну, паспрабуйце схадзіць прагаласаваць — паглядзім, чым гэта для вас закончыцца. Вы сваё ўжо адгаласавалі ў 20-м годзе!"

Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што "выбары", прызначаныя на 26 студзеня, адбываюцца ва ўмовах працяглых жорсткіх палітычных рэпрэсій. У Беларусі ліквідаваныя ўсе апазіцыйныя палітычныя партыі, а любая крытыка ўлады фактычна пагражае крымінальным пераследам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі